Беларусбанк прыпыняе выдачу крэдытаў праз інтэрнэт-банкінг

Беларусбанк прыпыняе выдачу крэдытаў праз інтэрнэт-банкінг

Беларусбанк абвясціў пра часовае прыпыненне выдачы крэдытаў праз інтэрнэт-банкінг. Таксама прыпыняецца пагашэнне такіх крэдытаў. Абмежаванне будзе дзейнічаць з 30 красавіка па 3 траўня.

На сайце банка гэтая мера тлумачыцца "змяненнем парадку пагашэння крэдытаў, прадастаўленых з выкарыстаннем сістэмы "інтэрнэт-банкінг"

Беларусбанк цяпер выдае толькі адзін крэдыт, які можна аформіць праз інтэрнэт-банкінг — "Інтэрнэт-Безнаяўны". Яго можна атрымаць на тэрмін да 5 гадоў пад стаўку 12,75%-13,5%.

Іншыя беларускія банкі таксама ўжо заяўлялі, што часова спыняюць альбо абмяжоўваюць выдачу крэдытаў. Напрыклад, МТБанк зрабіў змены па карце растэрміноўкі "Халва", а БПС-Сбербанк часова прыпыніў выпуск карты "КартаFUN". Іншыя банкі павысілі стаўкі па крэдытах на нерухомасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі