Беларуска абвінавачвае ў згвалтаванні супрацоўніка Батанічнага саду Батумі
Мужчына затрыманы да заканчэння расследавання.
Турыстка з Беларусі заявіла, што стала ахвярай згвалтавання ў грузінскім Батумі, паведамляе грузінскі тэлеканал mtavari.tv.
Дзяўчына абвінавачвае ў гэтым кіраўніка аднаго з аддзелаў Батумскага батанічнага саду. Мужчына затрыманы да заканчэння расследавання.
Дырэктар Батанічнага саду "часткова пацвярджае" тое, што здарылася, піша грузінскае медыя. Але падрабязнасцяў журналістам высветліць не ўдалося.
З месца здарэння ўжо прыбраныя камеры назірання, беларуска прайшла медыцынскае абследаванне. Цяпер бакі чакаюць заключэння экспертызы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.