Беларуска Марына Літвінчук выйграла два золата Еўрапейскіх гульняў

27-гадовая беларуска Марына Літвінчук 16 чэрвеня выйграла золата Еўрапейскіх гульняў, якія праходзяць у Баку. Яна перамагла ў фінальным заездзе байдарак-адзіночак на дыстанцыі 5000 метраў. Вынік Літвінчук 22 хвіліны 48,990 секунды.

Раней беларуская веслярка разам з Маргарытай Махневай выйграла спаборніцтвы на байдарцы-двойцы на спрынтарскай дыстанцыі 200 метраў.

БЕЛТА нагадвае, што раніцай 16 чэрвеня на дыстанцыі 1000 метраў бронзу заваяваў беларускі экіпаж байдаркі-чацвёркі ў складзе Паўла Мядзведзева, Рамана Петрушэнкі, Алега Юрэні і Віталя Бялько.

У агульным заліку Еўрапейскіх гульняў Беларусь знаходзіцца на 6 месцы, у яе 10 медалёў — 4 залатых, 1 срэбны і 5 бронзавых. Лідыруе Расія з 19 медалямі, у тым ліку з 10 залатымі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі