Беларуска спыталася ў "Што? Дзе? Калі?" пра прадпрымальнікаў, якіх "можна даіць"

Беларуска спыталася ў "Што? Дзе? Калі?" пра прадпрымальнікаў, якіх "можна даіць"

Алеся Арцюхоўская з Віцебска выйграла ў знатакоў у фінале расійскай версіі інтэлектуальнай гульні "Што? Дзе? Калі?". Яе пытанне прагучала пры ліку 2:0 на карысць каманды Балаша Касумава і прынесла першае ачко тэлеглядачам.

Гульня мусіла адбыцца ў ноч на 26 снежня, але праз жалобу, абвешчаную пасля падзення расійскага Ту-154, яе перанеслі на тыдзень. У выніку фінал "Што? Дзе? Калі?", на які акрамя знатакоў запрасілі і тэлеглядачоў, прайшоў у ноч на 3 студзеня.

Пытанне гучала так:

"Адны бачаць у ім ваўка, якога неабходна забіць. Іншыя — карову, якую можна бясконца даіць. І няшмат хто бачыць у ім таго, кім ён ёсць насамрэч — каня, які цягне колы. Пра каго так казаў Уінстан Чэрчыль?"

Беларуска спыталася ў "Што? Дзе? Калі?" пра прадпрымальнікаў, якіх "можна даіць"
Алеся з мужам Міхаілам Арцюхоўскім. Фота: ВК.

За хвіліну знатакі прыдумалі некалькі вартых версіяў. На пытанне адказваў Дзмітрый Аўдзеенка. Ён сказаў, што гаворка ідзе пра героя літаратурнага твора, прычым хутчэй за ўсё — пра галоўнага злачынцу. Але дакладны адказ быў — "прадпрымальнік". Вядучы праграмы пракаментаваў, што гэтае пытанне, відаць, навеяна жыццём.

Алеся Арцюхоўская скончыла Фармацэўтычны факультэт медыцынскага ўніверсітэта ў Віцебску. Яна распавяла, што ў яе з мужам праходзіць спаборніцтва: у каго больш пытанняў возьмуць на "Што? Дзе? Калі?". Пакуль што яна выйграе: у яе ўзялі адно пытанне, а ў Міхаіла Арцюхоўскага пакуль што — ніводнага.

Гульня скончылася драматычна: пры ліку 5:5 знатакі не здолелі адказаць на досыць складанае пытанне, і тэлегледачы перамаглі. Пасля гульні яны падзялілі паміж сабой прызавы фонд гульні, які склаў блізу 2,4 млн расійскіх рублёў. На кожнага прыйшлося па 412 тысяч 514 рублёў, ці каля $6,7 тысяч.

Беларуска спыталася ў "Што? Дзе? Калі?" пра прадпрымальнікаў, якіх "можна даіць"
Алеся разам з дзіцём. Фота: ВК.
Беларуска спыталася ў "Што? Дзе? Калі?" пра прадпрымальнікаў, якіх "можна даіць"
Міхаіл і Алеся ў студыі, дзе здымаюць "Што? Дзе? Калі?". Фота: ВК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі