Медсястра з Ашмянаў выйграла ў анлайн-латарэі мільён рублёў
Медсястра з Ашмянаў выйграла мільён рублёў
Медсястра Яна з Ашмянаў выйграла ў анлайн-латарэі адзін мільён рублёў — гэта больш 300 тысяч долараў, піша "Газета Слонімская".
Дзяўчыне 24 гады, яна працуе ў Мінску. Як размяркуе грошы, Яна ўжо распланавала: дапаможа бацькам з уцяпленнем дома ў Ашмянах, памяняе ім машыну, укладзецца ў нерухомасць, а частку сумы аддасць на дабрачыннасць.
Гэта была пераднавагодняя анлайн-латарэя, у якую беларуска гуляе ўжо паўгода. Дзяўчына кажа, што не спадзявалася на выйгрыш — ёй проста падабаецца працэс гульні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.