Дзяржкантроль знайшоў у Гродне дзіцячыя пясочніцы без пяску

Пясочніца, ілюстрацыйнае фота

Пясочніца, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Гродне прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю праверылі дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Некаторыя з іх прыйшлося аператыўна рамантаваць, канстатуе прэс-служба ведамства.

Падчас маніторынгу кантралёры выявілі непадрыхтаваныя дзіцячыя пляцоўкі, якія мусілі быць адрамантаваныя ў першым паўгоддзі 2024-га.

Найбольш частымі недахопамі называюць нефарбаваныя лаўкі і дзіцячае абсталяванне, а таксама пашкоджаныя сядушкі арэляў. Акрамя таго кантралёры звярнулі ўвагу на нездавальняючы стан драўляных пясочніц, у тым ліку адсутнасць у іх пяску.

Пасля праверкі Дзяржкантролю камунальнікам давялося навесці парадак на сямі дзіцячых пляцоўках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі