Беларуска Яна Шостак не трапіць у Сейм Польшчы
Яна Шостак
Беларуска Яна Шостак не трапіць у Сейм Польшчы па выніках парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў нядзелю. Са спісу "Новых левых" у Познані праходзіць толькі адна кандыдатка, якая балатавалася з 1-га месца. Шостак была 11-й. На яе акрузе падлічана ўжо 100% галасоў. Паводле даных Дзяржаўнай выбарчай камісіі, за Яну Шостак прагаласавалі 1766 чалавек, што складае 0,30% выбарцаў, паведамляе Радыё Свабода.
Шостак пераехала ў Польшчу з Беларусі 13 гадоў таму, мае польскае грамадзянства. Яна вядома сваімі гучнымі перформансамі. На выбары Яна Шостак спачатку ішла ад "Грамадзянскай кааліцыі" (балатавалася ў Падляскім ваяводcтве, дзе жыве шмат беларусаў), але пасля неасцярожнага інтэрв'ю яе замянілі. Тады беларуска ўвайшла ў спіс іншай палітычнай сілы — "Новых левых".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.