Беларуска загінула ў крушэнні верталёта на Алтаі
Верталёт МІ-8 / ТАСС / фота ілюстрацыйнае
Беларуска стала адной з ахвяраў крушэння верталёта ў расійскім Алтаі. Гэта афіцыйна пацвердзілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Усяго ў авіякатастрофе па папярэдніх дадзеных загінула 4 чалавекі. Першапачаткова медыя паведамілі пра 6 ахвяраў.
На пасадцы верталёт зачапіўся за электрычныя правады і загарэўся. Гэта адбылося ў вёсцы Цюнгур недалёка ад мяжы з Казахстанам. Верталёт перавозіў экскурсійную групу. Верталётныя экскурсіі папулярныя ў гэтым рэгіёне, бо там існуюць кропкі, у якія турысты могуць дабрацца толькі па паветру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.