Беларуская барчыха заваявала “бронзу” на Гульнях у Баку
Яна была адзінай прадстаўніцай нашай зборнай, якая дайшла да медальнага этапу спаборніцтваў.
Беларуская спартсменка Вераніка Іванова атрымала бронзавую ўзнагароду на Еўрапейскіх гульнях у Баку на турніры па жаночай барацьбе. Яна была трэцяй у вагавай катэгорыі да 60 кілаграмаў. У адным з паядынкаў за 3-е месца беларуска была мацнейшай за саперніцу з Літвы Гедрэ Блакайцітэ, прычым выйграла яго датэрмінова на тушэ.
Залаты медаль у гэтых спаборніцтвах дастаўся вергерцы Марыяне Сасцін, якая адолела ў фінале расіянку Святлану Ліпатаву. Балгарка Таіба Юсэйн атрымала яшчэ адну “бронзу”.
Іншыя беларускія спартсменкі-барчыхі (Ванэса Каладзінская, Кацярына Ганчар, Крысціна Федарашка) выбылі з барацьбы на ранніх стадыях спаборніцтваў.