Беларуская частка Нацпарку "Белавежская пушча" можа быць пашыраная ў 16 разоў

Тэрыторыя Нацыянальнага парку "Белавежская пушча", якая ўваходзіць у ў Спіс спадчыны ЮНЭСКА, у бліжэйшыя гады можа быць пашыраная ў 16 разоў. Пасля гэтага яна зойме каля 80 тыс.га.  Як паведаміў генеральны дырэктар нацыянальнага парка Мікалай Бамбіза, аб'ектам сусветнай спадчыны з'яўляецца толькі малая частка запаведнага лесу — 5 тыс.га. У той жа час нельга забываць аб тым, што Белавежская пушча, плошча якой на тэрыторыі Беларусі перавышае 160 тыс.га, — унікальны для Еўропы лясны масіў. Тут можна ўбачыць гіганцкія, вышынёй 44-50 метраў елкі і 42-метровыя хвоі. На тэрыторыі пушчы расце больш за 1000 дубоў векам ад 300 да 700 гадоў, 450-гадовыя ясені, 300-гадовыя хвоі, 250-гадовыя елкі.

У 2009 годзе парк павінен падаць у ЮНЭСКА абгрунтаванне ўключэння дадатковых тэрыторый у спіс сусветнай спадчыны. Па словах М.Бамбізы, прапанаваныя тэрыторыі мяжуюць з раней уключаным у спіс лясным масівам. Гэта найбольш рэліктавая частка нацыянальнага парку, у тым ліку запаведная зона, дзе забароненая якая-небудзь дзейнасць чалавека.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі