Беларуская “Ідэя Х” ― якая яна? Высвятляем у праграме Лукашука і Гарунова
Усе выпускі праграмы "Ідэя Х"
За амаль тры дзесяцігоддзі незалежнасці Беларусь так і не здолела сфармуляваць нацыянальную ідэю. Яе няма ні ва ўлады, ні ў апазіцыі, не можа яе ўцямна выказаць ні грамадзянская , ні экспертная супольнасць. Але, чым далей без нацыянальнай ідэі, тым горш. Таму прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць яе.
Каб гэта зрабіць, Еўрарадыё запускае новую аўтарскую праграму ― “Ідэя Х”. Весці яе будуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф, калумніст і хіпстар-падарожнік Максім Гаруноў.
У якасці гасцей, якія дапамогуць нам сфармуляваць нацыянальную ідэю, будуць палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма будзе выходзіць раз на тыдзень.
31 мая ў студыі Еўрарадыё першы госць ― этнакультуролаг, літаратарка Юлія Чарняўская.