Беларуская нацыянальная ідэя — якая яна? Прэзентацыя кнігі
Беларуская нацыянальная ідэя — якая яна і ці ёсць яна ўвогуле? На працягу двух гадоў вядоўцы праграмы “Ідэя Х” Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў шукалі адказы на гэтыя пытанні разам з гасцямі ў студыі Еўрарадыё. Вынікам стала кніга “Беларуская нацыянальная ідэя”. У якой сабраныя 85 інтэрв’ю з лідарамі меркаванняў — ад першых кіраўнікоў Беларусі да сучасных блогераў — пра тое, што такое Беларусь, хто такія беларусы, якая ў нас нацыянальная ідэя, і пра тое, што нас чакае ў будучыні.
Пра тое, як нарадзілася праграма і чаму вырашылі сабраць размовы ў кнігу, у чым важнасць такіх пошукаў, расказваюць кіраўнік крамы Symbal.by і прадстаўнік грамадскай кампаніі “Годна” Павел Белавус, а таксама вядучыя праграмы “Ідэя Х” і аўтары кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя” Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў.
Пяць гледачоў, якія ў каментарах найлепш адным сказам сфармулююць сваё бачанне нацыянальнай ідэі Беларусі, атрымаюць кнігі ў падарунак.
Падрабязней даведацца пра кнігу, а таксама набыць яе з дастаўкай поштаю і кур'ерам можна тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.