Беларуская Плошча трапіла ў фільм тэлеканала National Geographic (відэа)

Пра гэта паведамляе ў сваім фэйсбуку грамадскі актывіст Аляксей Трубкін.



Doomsday Castle — фільм пра Брэнтана Брунса і яго 10 дзяцей, якія разам рыхтуюцца да канца свету. У 5-й серыі першага сезона Брэнтан вырашае праверыць, як яго дзеці будуць рэагаваць на газавую атаку. Для гэтага ў пакой з дзецьмі ён кідае газавыя шашкі. Перад гэтым на экране з’яўляюцца кадры разгона ў Мінску з ужываннем газу на акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года.



Нагадаем, што тады адбылася вулічная акцыя супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яна была жорстка разагнаная ўладамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі