Беларускі футбольны трэнер прызнаўся, што ў яго штрафаў на 20 тысяч долараў
Ігар Кавалевіч
У беларускага футбольнага трэнера штрафаў на дзясяткі тысяч долараў. Як паведамляе sport5.by, гэта — Ігар Кавалевіч, галоўны трэнер гродзенскага "Нёмана".
"У мяне нават ёсць усе выпіскі з таго часу, як пачаў трэнерскую кар'еру, — кажа Кавалевіч. — Агулам 20 тысяч долараў".
Ігару Кавалевічу 55 гадоў. Трэнерскую кар'еру распачаў у 2005-м, пасля заканчэння кар'еры гульца. Быў галоўным трэнерам наваполацкага "Нафтана", з "Нёманам" працуе з 2016 года. Сёлета прызнаны найлепшым трэнерам Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.