Беларускі інвестыцыйны форум адкрываецца ў Стамбуле

Беларускі інвестыцыйны форум адкрываецца ў Стамбуле

Прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў знаходзіцца з працоўным візітам у турэцкім Стамбуле. Падчас выступлення на ​​Беларускім інвестыцыйным форуме ён заявіў, што Беларусь выбудоўвае стасункі з інвестарамі па міжнародных прынцыпах.

“Беларусь выбудоўвае стасункі з інвестарамі на міжнародных прынцыпах супрацоўніцтва, дапускае прымяненне любога замежнага права і арбітражу, дае неабходныя гарантыі. Аб пастаянным паляпшэнні вядзення бізнесу ў Беларусі сведчаць пазіцыі нашай краіны, якія павышаюцца сярод іншых краін у міжнародных рэйтынгах, — адзначыў прэм’ер. Ён канстатаваў, што ў рэйтынгу Вядзенне бізнесу-2016 Беларусь займае 44-ю пазіцыю.

Тамтэйшы буйны бізнес праяўляе актыўную цікавасць да форуму. Удзел у ім прымае каля 600 прадстаўнікоў бізнесу і афіцыйныя асобы дзвюх краінаў, паведамляе БЕЛТА.

Таксама плануецца сустрэча Кабякова з прэзідэнтам і міністрам эканомікі Турцыі, прадстаўнікамі турэцкіх дзелавых колаў.

Візіт беларускага прэм’ера ў Турцыю будзе цягнуцца да 12 лістапада.

Фота: belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі