Беларускі рубель умацаваўся адносна долара, еўра і расійскага рубля

Грошы, ілюстрацыйнае фота

Грошы, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 30 студзеня беларускі рубель умацаваўся адносна асноўных валют.

Пасля ўчарашняга падаражання крыху патаннеў долар, еўра дэманструе мінімум за тыдзень. А расійскі рубель панізіўся да мінімальнага паказчыка за 6 дзён.

Вынікі валютных таргоў 30 студзеня:

Долар ЗША: 3,4134 (-0,0018 / -0,05%);
Еўра: 3,5561 (-0,0139 / -0,39%);
Расійскі рубель: 3,4374 (-0,0028 / -0,08%);
Кітайскі юань: 4,6745 (+0,0009 / +0,02%).

Беларускі рубель умацаваўся адносна долара, еўра і расійскага рубля
Курсы валют на 30 студзеня / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі