Беларускім і расійскім гальфістамі дазволілі выступаць пад нейтральным сцягам

Праўда, ні беларусаў, ні расіянаў няма нават у топ-60. Прытым, ні мужчынскага, ні жаночага першанства / pixabay
Праўда, ні беларусаў, ні расіянаў няма нават у топ-60. Прытым, ні мужчынскага, ні жаночага першанства / pixabay

Міжнародная федэрацыя гольфа (IGF) заявіла, што расійскія і беларускія спартоўцы могуць вярнуцца да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах пад нейтральнымі сцягамі, піша Reuters.

Зрэшты, гэта не значыць, што яны змогуць выступіць на Алімпіядзе ў Парыжы, якая пройдзе ў наступным годзе. Туды могуць трапіць толькі 120 лепшых спартоўцаў свету — 60 гальфістаў і 60 гальфістак, тлумачыць выданне The Olympics.

Дзве квоты ўжо зарэзерваваны за спартоўцамі з краіны, што прымае Алімпіяду — Францыяй. Яшчэ 118 будуць — па 59 для кожнага полу — будуць адабраны па Алімпійскім рэйтынгу гольфа. А ў топ-60 як мужчынскага, гэтак і жаночага рэйтынгаў няма ні расіянаў, ні беларусаў.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года, Міжнародны алімпійскі камітэт увёў санкцыі супраць расійскіх і беларускіх спартоўцаў. Аднак у сакавіку парэкамендаваў усё ж дапусціць іх да спаборніцтваў пад нейтральнымі сцягамі. У выніку беларусы і расіяне былі паўторна дапушчаны да алімпійскіх спаборніцтваў у тэнісе, пяцібоі, фехтаванні, дзюдо, тхэквандо, а цяпер яшчэ і гольфе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі