Беларускія акрабаткі выйгралі бронзу на Еўрапейскіх гульнях
Яны выступалі ў шматбор'і і саступілі толькі спартсменкам з Бельгіі і Расіі.
Беларускія акрабаткі выйгралі бронзу ў шматбор'і на Еўрапейскіх гульнях у Баку. Кацярына Барысевіч, Вераніка Набокіна і Карына Сандовіч саступілі толькі спартсменкам з Бельгіі і Расіі. 21 чэрвеня беларускія акрабаткі выступяць у двух фіналах, інфармуе БЕЛТА.
У агульным заліку медалёў зборная Беларусі займае на Еўрапейскіх гульнях 4-е месца, у яе 20 узнагарод (6 залатых, 3 срэбныя, 11 бронзавых). Наперадзе — Расія (41, у тым ліку 22 залатыя), Азербайджан (29, 12) і Венгрыя (13, 7).
Фота: olympteka.ru