Беларускія баскетбалісткі абыгралі зборную Чэхіі

Жаночая баскетбольная зборная Беларусі выйграла першы з двух таварыскіх матчаў з камандай Чэхіі — 69:67 (18:24, 20:12, 18:14, 13:17). Самымі выніковымі былі Кацярына Сныціна — 17 ачкоў і 6 падбораў, Таццяна Ліхтаровіч — 14, Алена Леўчанка — 13+11. Ліндсей Хардзінг не гуляла за беларускую зборную, паколькі крыху прыхварэла.

Сёння а 21-й гадзіне паводле беларускага часу нашы баскетбалісткі зноў згуляюць са зборнай Чэхіі.

Нагадаем, зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Анатоля Буяльскага завяршае падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы, які 11 чэрвеня стартуе ў Румыніі і Венгрыі. У гэты дзень беларускі згуляюць у румынскім горадзе Арадзя з камандай Італіі. 12 чэрвеня наша зборная сустрэнецца з Польшчай, 13 чэрвеня — з Турцыяй, 15 чэрвеня — з Грэцыяй. Для выхаду на наступны этап неабходна заняць адно з першых трох месцаў групы.


Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі