Беларускія баскетбалісткі прайгралі Чарнагорыі — 72:77 (відэа)

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе 19 чэрвеня прайграла камандзе Чарнагорыі на другім этапе чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у венгерскім Дэбрэцэне. Матч пачынаўся з заўважнай перавагі чарнагорскіх спартсменак і беларускі доўгі час не маглі скараціць разрыў у ліку.

У другой палове гульні зборная Беларусі выглядала больш актыўнай, але так і не змагла вырвацца наперад і замацаваць перавагу ў ачках. У выніку беларускі прайгралі — 72:77.

На групавым этапе беларускі былі лідарамі і не дапусцілі ніводнай паразы. У другім этапе яны прайгралі чэшкам, а цяпер саступілі Чарнагорыі. Гэта значна ўскладняе задачу з выхадам у плэй-оф. Беларусак чакае матч з францужанкамі, якія не дапусцілі ніводнай паразы на Еўра-2015.

Фота: FIBA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі