Беларускія мытнікі перахапілі аўтобус з марыхуанай, які ехаў з Украіны ў Літву
Беларускія мытнікі перахапілі аўтобус з марыхуанай, які ехаў з Украіны ў Літву. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Новая Гута", дзе даглядаўся рэйсавы аўтобус "Кіеў — Клайпеда". Наркотык быў схаваны пад адным з сядзенняў. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, яго знайшоў службовы сабака. Марыхуана была схавана ў празрыстым пакеце, згортку, абматаным стужкай і ў пачку цыгарэт (там былі 5 цыгарэт, у якіх замест тытуню было "рэчыва расліннага паходжання"). Усё знойдзенае адправілі на экспертызу.
gomel.customs.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.