Беларускія мытнікі забралі ва ўкраінкі, якая ехала з Польшчы, 42 тысячы долараў

Знойдзеныя брэсцкімі мытнікамі долары

Знойдзеныя брэсцкімі мытнікамі долары / customs.gov.by

Беларускія мытнікі забралі ва ўкраінкі, якая ехала з Польшчы, 42 тысячы долараў у эквіваленце. Жанчына схавала грошы ад мытнага кантролю.

43-гадовая грамадзянка Украіны ехала ў Беларусь на аўтамабілі Opel. У ім былі яшчэ кіроўца і двое пасажыраў. У пункце пропуску "Брэст" жанчына не дэкларавала грошы. Брэсцкія мытнікі знайшлі іх у яе асабістых рэчах, а таксама ў салоне машыны (паміж сядзеннямі пасажырскім і кіроўцы, а таксама пад "сонцаахоўным казырком"). Была распачата крымінальная справа. Яе матэрыялы ўжо адправілі ў суд.

У 2023-м брэсцкімі мытнікамі зафіксаваныя 200 фактаў незаконнага перамяшчэння праз мяжу наяўных грошай на агульную суму 1,3 млн долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі