Беларускія сілавікі адказалі палякам на "абстрэл з рагаткі"
Беларускія сілавікі адказалі палякам на "абстрэл з рагаткі". Польскія памежнікі сцвярджаюць, што ўначы ў іх зноў ляцела каменне. Як і напярэдадні, здарэнне адбылося каля Чарэмхі. 11 красавіка камянямі ў патрульных кідаліся беларускія сілавікі, сведчылі палякі. Уначы ў аўторак яны ўбачылі не толькі "беларускіх салдат", але і мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу.
У панядзелак беларускія памежнікі заявілі, што польскія сілавікі абстралялі беларускі пункт пропуску Пясчатка... металічнымі шарыкамі.
W dn.11.04 na terytorium próbowało nielegalnie przedostać się z 56 cudzoziemców. Grupa 20 osób, przekroczyła nielegalnie granicę na odcinku #PSGMielnik #PSGCzeremcha -dziś nad ranem grupa 20 cudzoziemców i żołnierzy rzucała kamieniami w patrole próbując przekroczyć granicę. pic.twitter.com/JIbj7lyK2y
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) April 12, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.