Беларускія тэнісісткі прайгралі зборнай Германіі ў ¼ фіналу Кубка федэрацыі

Беларускія тэнісісткі прайгралі зборнай Германіі ў ¼ фіналу Кубка федэрацыі

Беларускія тэнісісткі прайгралі зборнай Германіі ў ¼ фіналу Кубка федэрацыі — 2:3. Усё вырашыў парны паядынак на корце мінскай "Чыжоўка-Арэны", у якім немкі святкавалі валявую перамогу ў трох сэтах. Арына Сабаленка і Лідзія Марозава ўзялі першы сэт — 7:6(7:4), але аддалі саперніцам другі і трэці — 5:7, 4:6. Варта адзначыць, што Сабаленка выйшла на парны паядынак пасля цяжкай перамогі ў матчы адзіночнага разраду з Антоніяй Лотнер — 6:3, 5:7, 6:2. У суботу Арына выйграла і ў Таццяны Марыі — 4:6, 6:1, 6:2. А вось Аляксандра Сасновіч саступіла Антоніі Лотнер — 5:7, 4:6. Пазней стала вядома, што ў Сасновіч былі праблемы са здароўем, якія відавочна паўплывалі на яе гульню. Прайграла свой адзіночны паядынак і Вера Лапко.

У мінулым розыгрышы Кубка федэрацыі беларуская жаночая зборная даходзіла да фіналу, дзе ў драматычным матчы саступіла амерыканкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі