Беларускія тэнісісткі згуляюць у Кубку федэрацыі са зборнай Славакіі
Беларускія тэнісісткі згуляюць у Кубку федэрацыі са зборнай Славакіі, стала вядома па выніках лёсавання ў Лондане. Гэта будзе матч за права застацца ў Сусветнай групе. Ён пройдзе ў 21-22 красавіка ў Мінску. У выпадку перамогі беларускі ў будучым годзе зноў змогуць выступіць у эліце сусветнага тэнісу. Той, хто прайграе, апусціцца ў Сусветную групу II.
Нядаўна беларуская зборная саступіла ў мінскім матчы зборнай Германіі — 2:3, а славачкі выйгралі ў расіянак — 4:1.