Беларуску прызналі найлепшым маладым навукоўцам года ў СНД

Беларуску прызналі найлепшым маладым навукоўцам года ў СНД

Беларуску Дар'ю Панамарову прызналі найлепшым маладым навукоўцам года ў СНД, паведамляе прэс-служба БДУ. Яна з'яўляецца магістранткай факультэта міжнародных адносін.

У міжнародным праекце "Малады навуковец — 2020" паўдзельнічалі каля 150 магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў, актывістаў студэнцкіх арганізацый з краін СНД. Навуковую працу Панамаровай "Да пытання аб магчымасці кампенсацыі страт, прычыненых у выніку ажыццяўлення манапалістычнай дзейнасці, на трансгранічным рынку ЕАЭС" прызналі адной з найлепшых. Больш таго, яе ўжо апублікавалі ў зборніку навуковых артыкулаў.

Дар'я Панамарова за ўнёсак у развіццё навукі і адукацыі ўзнагароджана дыпломам першай ступені і нагрудным знакам "Малады навуковец-2020".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі