Беларускую зборную па футболе можа ўзначаліць замежнік

Беларускую зборную па футболе можа ўзначаліць замежнік

Галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе можа стаць замежны спецыяліст. Пра гэта ў праграме "Форум" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян.

Пасля адстаўкі Аляксандра Хацкевіча нацыянальная зборная застаецца без галоўнага трэнера. Па не вельмі ўдалых выніках футбольнага сезона-2016 БФФ вырашыла зменшыць заробак Хацкевіча ўдвая. Трэнер з гэтым не пагадзіўся, таму кантракт з ім быў скасаваны.

Сафар'ян паведаміў, што ўжо ёсць замежныя спецыялісты, гатовыя працаваць з беларускай камандай. Ёсць і айчынныя прэтэндэнты. На яго думку, выбар, як і ў мінулы раз, будзе прыкладна з дваццаці кандыдатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі