Беларусы больш актыўна бяруць крэдыты
Важкую ролю ў прыросце запазычанасці адыгралі простыя беларусы, ілюстрацыйнае фота
Беларусы ўжо некалькі месяцаў запар актыўна бяруць крэдыты ў беларускіх рублях. Запазычанасць у крэдытах у жніўні вырасла на 2,2% месяц да месяца. У ліпені рост быў 3% м/м, у чэрвені — 2,7%. Статыстыку прыводзіць Еўразійскі банк развіцця.
Прычым больш актыўна браць грошы ў доўг сталі фізасобы. Калі ў ліпені тэмп росту запазычанасці па крэдытах сярод насельніцтва складаў 1,7% м/м, то ў жніўні ён стаў ужо 2,4%. У выніку на долю фізічных асоб прыйшлося больш за 44% агульнага прыросту запазычанасці. Крэдыты дзяржаўным прадпрыемствам выраслі ў жніўні на 1,8% м/м (у ліпені было 1,9% м/м), прыватнаму сектару — на 2% м/м (6,1% у ліпені).
"Рост крэдытавання на фоне ўстойлівага росту даходаў насельніцтва працягне падтрымліваць унутраны попыт", — адзначылі ў ЕАБР.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.