Беларусы Францыі пікетавалі штаб-кватэру Інтэрпола

Беларусы Францыі пікетавалі штаб-кватэру Інтэрпола

Беларусы Францыі пікетавалі штаб-кватэру Інтэрпола. Акцыя прашла 3 кастрычніка. Яны заклікаюць арганізацыю спыніць супрацоўніцтва з ўладамі Беларусі. Абгрунтоўваюць гэта тым, што "беларускія спецслужбы выкарыстоўваюць Інтэрпол для пераследу апазіцыянераў за мяжой Беларусі". У прыклад прыводзяць гісторыю беларуса Макарыя Малахоўскага, якога затрымлівалі ў Польшчы. Таксама ўдзельнікі акцыі заклікалі арганізацыю супрацоўнічаць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, каб падобныя сітуацыі ў будучыні не адбываліся.

Па словах пікетоўцаў, у лісце Інтэрпола паведамляецца, што кожны запыт з Беларусі да іх ужо праходзіць спецыяльную праверку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі