Беларусы пачалі менш атрымліваць пераводаў з-за мяжы

Скараціўся і сярэдні памер пераводу / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Скараціўся і сярэдні памер пераводу / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Нацыянальны банк апублікаваў звесткі пра грашовыя пераводы праз міжнародныя сістэмы, расказвае Reform.by. З гэтай інфармацыі відаць, што беларусы пачалі атрымліваць менш пераводаў з-за мяжы.

За першы квартал 2023 года грамадзяне атрымалі міжнародных пераводаў на 42 млн долараў. Гэта на 42% менш, чым за аналагічны перыяд летась. Праўда, у пачатку мінулага года ў Беларусі яшчэ працавалі Western Union і Ria Money Transfer. Цяпер у Нацбанка ёсць звесткі толькі пра пераводы ў сістэмах "Юністрым", "Залатая Карона", Money Gram, Contact, "Сбербанк Анлайн".

Сёлета скараціўся і сярэдні памер пераводу. Ён складае 271,48 долара — гэта на 3,5% менш, чым год таму. Упалі і аб'ёмы пераводаў з Беларусі за мяжу. У студзені-сакавіку з краіны было здзейснена пераводаў на агульную суму ў 32,99 млн долараў. Гэта на 19,2%, менш, чым у першым квартале 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі