Беларусы ў 2,5 разы часцей жэняцца, чым разводзяцца
Колькасць выпадкаў скасавання шлюбу сёлета істотна знізілася.
У студзені-жніўні на 1000 шлюбаў прыпадала 398 разводаў, а летась у такі самы перыяд — 568 разводаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белстат.
За першыя восем месяцаў гэтага году зарэгістравана амаль 58,1 тысячы новых шлюбаў, а гэта прырост у параўнанні з мінулым годам на 19,7%. У студзені-жніўні сёлета на 1000 жыхароў Беларусі прыпадала 9,2 шлюба, а летась — 7,7.