Беларусы знізілі выдаткі на прадукты і сталі болей траціць на камуналку

Беларусы знізілі выдаткі на прадукты і сталі болей траціць на камуналку

Рознічны тавараабарот у студзені-ліпені гэтага года вырас у Беларусі на 1% да аналагічнага перыяду мінулага года. Як піша TUT.by са спасылкай на дадзеныя Белстата, за 7 месяцаў бягучага года беларусы патрацілі ў крамах, на рынках і ў гандлёвых цэнтрах 21,6 мільярда рублёў.

Пры гэтым на грамадскае харчаванне жыхары краіны сталі траціць меней — 1,2 мільярда рублёў ці на 0,2% меней чым летась.

Выдаткі на прадукты харчавання, алкаголь і тытунь знізіліся, а вось за камунальку і паслугі сувязі людзі сталі плаціць болей.

Тым часам сярэдні заробак беларусаў расце чацвёрты месяц запар і склаў ужо амаль 820 рублёў, а вось рэальныя грашовыя прыбыткі ў распараджэнні насельніцтва працягваюць скарачацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі