Беларусы ЗША: чым жыве дыяспара і пры чым тут Вольскі — стрым
Падзеі 2020 года сталі абуджальнымі не толькі для беларусаў Беларусі, але і для тых нашых суайчыннікаў, якія даўно жывуць па-за межамі Айчыны. Такой актывізацыі беларускія дыяспары па свеце не ведалі даўно. Калі ўвогуле некалі ведалі. Беларусы не толькі выходзілі на акцыі падтрымкі ў сваіх гарадах і краінах, але і збіралі дапамогу пацярпелым, а пазней пачалі дапамагаць Украіне ў яе змаганні з расійскай акупацыяй.
Чым сёння жыве беларуская дыяспара ЗША і ў чым праяўляецца яе актыўнасць? Ці актуальная да сёння беларуская тэма для амерыканскіх палітыкаў і як зрабіць, каб Беларусь не знікала з іх поля зроку? Паўночнаамерыканскі тур гуртоў VOLSKI i J:MOPC — чым ён адметны і па якіх гарадах пройдзе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і прадстаўніца беларускай дыяспары Лос-Анджэлеса Таццяна Макаед.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.