"Белавія" да канца студзеня 2021-га будзе лётаць у Расію толькі ў "Дамадзедава"
16 снежня "Белавія" аб'явіла, што пакуль не збіраецца аднаўляць рэйсы ў Рыгу, Талін, Будапешт, Ашхабад і Алматы. Прыпыненне выканання рэйсаў працягнута: у сталіцу Латвіі — да 31 студзеня 2021-га, у сталіцу Туркменістана — да 1 студзеня, у сталіцу Эстоніі — да 31 снежня 2020 года, у Венгрыю і Казахстан — да 27 сакавіка. У авіякампаніі спасылаюцца на тое, што ў шэрагу краін прыпынілі міжнародныя авіяцыйныя перавозкі "з-за сітуацыі з каранавірусам".
Таксама самалёты "Белавія" да 31 студзеня наступнага года не будуць лётаць ва ўсе пункты ў Расіі, акрамя маскоўскага аэрапорта "Дамадзедава". Праўда, беларускі бок спасылаецца не на сітуацыю з каранавірусам, а на адсутнасць дазволу з боку РФ.
Для беларусаў авіяспалучэнне са знешнім светам неўзабаве набудзе асаблівае значэнне. Як вядома, з 21 снежня звычайны грамадзянін нашай краіны зможа выехаць за мяжу толькі самалётам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.