“Белая Русь” зноў выйшла на суботнік у Курапаты
Праўладная арганізацыя “Белая Русь” зноў вывела сваіх чальцоў на суботнік у Курапаты. Як перадае БЕЛТА, супрацоўнікі прадпрыемстваў, студэнты і навучэнцы рабілі абрэзку дрэваў на прылеглых да мемарыялу тэрыторыях і прыбіралі галлё. У імпрэзе прыняло ўдзел болей за 40 чалавек.
“Белая Русь” не ўпершыню ладзіць суботнікі ва ўрочышчы Курапаты, дзе знаходзяцца масавыя пахаванні ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Раней добраўпарадкаваннем мемарыялу займаліся пераважна актывісты дэмакратычнага руху.