Белфутбол можа застацца без міжнародных турніраў ад "рэформаў" Мінспорту — СМІ

Сяргей Кавальчук / athletics.by

Сяргей Кавальчук / athletics.by / athletics.by

Беларускія футбольныя клубы і зборная могуць быць адхіленыя ад міжнародных турніраў у выніку дзеянняў Міністэрства спорту, піша Tribuna.com.

Міністр спорту Сяргей Кавальчук хоча вярнуць сабе кантроль над Беларускай федэрацыяй футбола (АБФФ), які ён меў, калі федэрацыяй кіраваў Уладзімір Базанаў.

Цяперашні старшыня АБФФ Мікалай Шарснёў прымае рашэнні без узгаднення з Мінспорту. Пагатоў, ад дзяржавы федэрацыя нічога не атрымлівае: яе бюджэт амаль цалкам фармуецца за кошт паступленняў з ФІФА і УЕФА.

Каб вярнуць АБФФ пад свой кантроль, Кавальчук падпісаў загад пра стварэнне працоўных груп па 13 кірунках "з мэтай далейшага развіцця і ўдасканалення футбола ў Рэспубліцы Беларусь". У гэтыя групы ён прызначае супрацоўнікаў АБФФ, а таксама сваіх стаўленікаў. Кантроль за дзейнасцю груп ускладзены на намесніка міністра Аляксандра Баравулю, які трапіў у "чорныя спісы" за рэпрэсіі супраць беларускіх спартоўцаў.

Баравуля ўзначальвае групу па "ўдасканаленні працы АБФФ". Між тым, федэрацыя футбола — структура, незалежная ад дзяржавы, як гэтага патрабуюць міжнародныя нормы.

Кіраўніком трох з груп з'яўляецца трэнер Анатоль Юрэвіч. Ня так даўно ён быў дыскваліфікаваны на пяць гадоў за ўдзел у скандале з дамоўнымі матчамі ў вышэйшай лізе. Юрэвіч узначальвае групы па "ўдасканаленні клубнага чэмпіянату", па "падрыхтоўцы нацыянальных і зборных камандаў", а таксама па "ўдасканаленне працы з трэнерскімі кадрамі".

Частка груп дублюе структуры АБФФ. У федэрацыі ёсць камітэты па масавым футболе, па медыцыне, па дзіцяча-юнацкім футболе, па судзействе. Ёсць дэпартамент маркетынгу і камунікацый, адказны за зносіны са СМІ.

Такім чынам, мяркуе Tribuna.com, міністр спорту фактычна стварае дублюючую структуру Федэрацыі футбола. Прадстаўнікі федэрацыі сярод удзельнікаў груп патрэбныя Кавальчуку для таго, каб пазбегнуць канфлікту з ФІФА і УЕФА. У ягонай дзейнасці міжнародныя арганізацыі могуць убачыць прамое ўмяшанне дзяржавы ў футбольныя справы. За гэта могуць паследаваць вельмі жорсткія санкцыі — аж да адхілення клубаў і зборных ад міжнародных турніраў. Пры наяўнасці ў групах прадстаўнікоў АБФФ Мінспорту можа заявіць, што рашэнні прымаюцца не чыноўнікамі, а нібыта футбольнай супольнасцю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі