Bellingcat днямі апублікуе расследаванне пра затрыманне "вагнераўцаў" у Беларусі

Bellingcat днямі апублікуе расследаванне пра затрыманне "вагнераўцаў" у Беларусі

Расследвальніцкая група Bellingcat анансавала публікацыю ў пачатку наступнага тыдня расследавання пра затрыманне "вагнераўцаў" у Беларусі летам 2020-га. Яно мае назву "Вагнергейт" і "ўтрымлівае падрабязную інфармацыю" пра тое, што прывяло да арышту 33 расіян, якіх падазраюць у наёмніцтве. У расследаванні 11 тысяч слоў. Яно заснавана на інтэрв'ю з асобамі, якія ўдзельнічалі ў згаданай аперацыі і на "вялізнай колькасці дакументальных доказаў".

Сцвярджаецца, што гэта будзе "найбольш падрабязны аналіз праваленай разведвальнай аперацыі". Bellingcat адзначае, што іх расследаванне варта будзе параўнаць "з заявамі прэзідэнта Украіны [Уладзіміра Зяленскага] і яго каманды".

Публікацыя расследавання Bellingcat чакалася яшчэ ў пачатку года. Прагназуецца, што яно можа выклікаць гучны палітычны скандал ва Украіне. Яшчэ летась у правале згаданай аперацыі ў СМІ абвінавачвалі Зяленскага і кіраўніка яго офіса Андрэя Ермака. Нібыта падрыхтаваная аперацыя па затрыманні "вагнераўцаў" была сарваная пасля "зліву" інфармацыі пра яе ў Беларусь ці Расію. Атачэнне ўкраінскага прэзідэнта гэта адмаўляла.

Больш за тры дзясяткі расіян былі затрыманыя ў Беларусі 29 ліпеня 2020 года. Украіна спадзявалася на іх экстрадыцыю, аднак улады Беларусі ў выніку перадалі іх Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі