"Белпошта" прапанавала атрымліваць пенсіі і аплачваць камуналку дома

"Белпошта" прапанавала атрымліваць пенсіі і аплачваць камуналку дома

"Белпошта" прапанавала пажылым і людзям з хранічнымі захворваннямі звярнуцца ў мясцовыя аддзяленні сувязі, каб атрымліваць пенсію дома. Гэта робіцца для дадатковай абароны ад распаўсюду каранавіруса. 

Таксама заяўку на атрыманне пенсіі (дапамогі) дома можна падаць праз кантакт-цэнтр РУП "Белпошта" па тэлефоне 154.

Разам з атрыманнем пенсіі пенсіянерам прапаноўваюць дома аплаціць камунальныя плацяжы, аформіць адпраўку пошты, выпісаць газеты і часопісы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі