БЕЛТА памылкова паведаміла, што еўра патаннеў
Афіцыйнае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА паведаміла, што еўра патаннеў на таргах 14 студзеня. БЕЛТА паведамляе, што еўра знізіўся на 731 рубель і каштуе 20 197 рублёў.
Насамрэч, паводле Нацбанка, еўра каштуе 21 197 рублёў. На таргах 14 стузеня ён падаражэў на 269 рублёў. Мяркуючы па ўсім, агенцтва недзе згубіла 1000 рублёў, бо потым навіна была выпраўленая.