Белтэлекам павышае тарыфы на паслугі сувязі
Апошні раз цэны на "інтэрнэт" павялічваліся ў снежні мінулага года / БЕЛТА
Ад 13 ліпеня РУП "Белтэлекам" павялічвае тарыфы на некаторыя віды паслуг, паведамляецца на сайце кампаніі.
У прыватнасці, павышаюцца цэны на наступныя дзейныя тарыфы:
— эфірнае тэлебачанне;
— абаненцкае тэлеграфаванне (сеткі АТ-тэлекс);
— тэлефанія па IP-пратаколе "Максіфон".
Акрамя гэтага, вырасце кошт даведачна-інфармацыйных паслуг, якія аказваюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў.
Апошняе павелічэнне цэн на інтэрнэт і званкі па міжгародзе было ў снежні 2020 года. Тады кампанія растлумачыла гэта "давядзеннем тарыфаў да ўзроўню кампенсацыі выдаткаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.