Белы дом збірае вялікую нараду па штучным інтэлекце

Белы дом / Reuters
Белы дом / Reuters

Белы дом збірае кіраўнікоў буйных IT-карпарацый на нараду, прысвечаную штучнаму інтэлекту. Запрашэнні на сустрэчу атрымалі ў тым ліку кіраўнікі Google і Microsoft. Нараду правядзе віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс, на ім таксама будуць прысутнічаць і іншыя найвышэйшыя службовыя асобы.

У распараджэнні Reuters аказалася запрашэнне, адрасаванае кіраўнікам кампаній. У ім гаворыцца, што прэзідэнт Джо Байдэн "чакае, што кампаніі, падобныя да вашай, павінны пераканацца ў бяспецы сваіх прадуктаў, перш чым рабіць іх даступнымі для грамадскасці".

Палітыкі і эксперты асцерагаюцца, што штучны інтэлект можа прывесці да распаўсюду махлярства і дэзінфармацыі. Акрамя таго, ён можа пазбавіць працы мільёны людзей. Нядаўнія даследаванні Сусветнага эканамічнага форуму ў Жэневе (СЭФ) паказалі, што ў найбліжэйшыя пяць гадоў без працы можа застацца каля 26 млн чалавек. Большасць апытаных экспертамі кампаній заявіла, што яны плануюць укараніць гэтыя тэхналогіі. А гэта прывядзе да выцяснення і аўтаматызацыі многіх прафесій — напрыклад, касіраў, кандуктараў, бухгалтараў, гаворыцца ў справаздачы СЭФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі