Без пакупнікоў і з пустымі паліцамі — фота з вялікага "Віталюра" ў Гродне
Пакупнікоў у гродзенскім "Віталюр" амаль няма
Фотарэпартаж з самай буйной крамы "Віталюр" у Гродне. У малочным аддзеле зачыненая большая частка вітрын. У халадзільніках прыкметна скараціўся выбар рыбы.
У аддзеле з напоямі цяпер пераважна сланечнікавы алей. Бутэлек шмат, найменняў мала. І вельмі мала пакупнікоў, адзначае рэсурс. У стваральнікаў рэпартажу склалася ўражанне, што прадаўцоў у краме было нават больш, чым наведвальнікаў.
У канцы мінулага года стала вядома, што "Віталюр" перадае ўсе свае крамы ў арэнду кампаніі "Санта Рытэйл". Пайсці на гэты крок у кампаніі былі вымушаныя з прычыны запазычанасцяў перад пастаўшчыкамі. На думку дырэктара па развіцці бізнесу кампаніі Datatile ў Расіі і Усходняй Еўропе Валянціна Сакалоўскага, "Віталюр" вымушаны быў спыніць гандаль праз рэгуляванне цэн. Зарабіць па новых правілах стала складаней, а "Віталюр" назапасіў занадта шмат даўгоў перад пастаўшчыкамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.