"Не рынкавы, а рукатворны крызіс": "Віталюр" сыходзіць праз рэгуляванне цэн?

"Віталюр" у Мінску / belintegra.by
"Віталюр" у Мінску / belintegra.by

Гандлёвая сетка "Віталюр" вымушана спыніць гандаль з прычыны рэгулявання цэн, лічыць дырэктар па развіцці бізнесу кампаніі Datatile ў Расіі і Усходняй Еўропе Валянцін Сакалоўскі. Зарабляць па новых правілах стала складаней і "Віталюр" назбіраў занадта шмат даўгоў перад пастаўшчыкамі. Цяпер сетка вымушана здаваць у арэнду ўсе свае крамы кампаніі "Санта Рытэйл".

— Калі прынялі пастанову №713 пра забарону росту цэн, я казаў, што гэта падкосіць сітуацыю ў розніцы і прывядзе да таго, што хтосьці збяднее і сыдзе з рынку, — кажа Сакалоўскі. — Гэтым кімсьці стаў "Віталюр". Нягледзячы на тое, што яны гэта не называюць фармальным банкруцтвам або фармальным продажам, па факце "Віталюр" застаецца толькі ўладальнікам памяшканняў, за якія будзе атрымліваць арэндную плату і з гэтай арэнднай платы будзе сплочваць даўгі пастаўшчыкам і вытворцам. Вось і ўсё. Гэта не нейкая рынкавая сітуацыя, гэта цалкам справакаваны ўладамі рукатворны крызіс у адной гандлёвай сетцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі