Будзе большае збядненне і беспрацоўе: эксперты пра новае рэгуляванне цэн

Чыноўнікі вяртаюць Беларусь у мінулае / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Чыноўнікі вяртаюць Беларусь у мінулае / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Ад пастановы Саўміна са “справядлівай” сістэмай устанаўлення цэн беларусы не стануць жыць лепш. Бо рэгуляванне цэн — гэта папулізм, лічыць навуковы супрацоўнік BEROC Алег Мазаль.

Еўрарадыё даведалася, што чыноўнікі падрыхтавалі і чаму ад гэтага беларусам пагражае дэфіцыт тавараў, звальненні і зніжэнне ўзроўню жыцця.
 

Пастанова: шмат паперак і падрыхтоўка да дэфіцыту

Будзе большае збядненне і беспрацоўе: эксперты пра новае рэгуляванне цэн
Покупатели только пострадают / pexels.com

Пастанова Саўміна №713 “Аб сістэме рэгулявання цэн” кажа, што цэны могуць падвышацца, але не свабодна. Вытворцы павінны ўзгадняць цэны з аблвыканкамамі, Мінгарвыканкамам або з камісіямі, якія створаць чыноўнікі. Гэта датычыцца 370 пазіцый тавараў: ад запалак да машын. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў заявіў, што гэта 90% тавараў у краіне.

На імпартныя тавары цэны ўсталёўваюцца без узгадненняў з аблвыканкамамі. Аднак кампаніям трэба будзе абгрунтоўваць цэны і захоўваць дакументы з абгрунтаваннем. Мытня ж будзе маніторыць цэны на тавары, якія ўвозяцца, і кожны тыдзень адпраўляць справаздачы ў МАРГ.

Пры гэтым і для імпартных, і для беларускіх тавараў Саўмін увёў максімальныя гандлёвыя надбаўкі. Яны складаюць ад 15 да 60% у залежнасці ад тавараў.

Эксперты папярэджвалі, што рэгуляванне скончыцца дэфіцытам. Чыноўнікі або самі гэта разумеюць, або вырашылі паслухаць, што кажуць эканамісты. Але не адмянілі рэгуляванне, а пры неабходнасці вырашылі абмяжоўваць экспарт, гаворыцца ў пастанове. Яшчэ з 1 студзеня 2023 года забараняецца бартар ва ўнутраным гандлі.
 

Трэба зрабіць выгляд, што ў збядненні вінаваты не рэжым

Будзе большае збядненне і беспрацоўе: эксперты пра новае рэгуляванне цэн
Зарплаты в Беларуси значительно ниже, чем у европейских соседей / Еврорадио

На думку Алега Мазаля, асноўная мэта гэтага дакумента ідэалагічная.

Рэжыму Лукашэнкі трэба паказаць, што ў збядненні насельніцтва вінавата не яго непісьменная эканамічная палітыка з васальнай залежнасцю ад Крамля, а прадпрымальнікі, якія нажываюцца на насельніцтве.

Узровень заробку ў Беларусі ў 2-2,5 раза ніжэйшы, чым у краінах-суседзях. У 2022 годзе сярэдні заробак у Літве складаў 1730 еўра, у Польшчы — 1418 еўра, у Беларусі — 669 еўра. Верагодна, насельніцтва пачынае адчуваць зніжэнне ўзроўню жыцця, таму Адміністрацыя Лукашэнкі, магчыма, палічыла, што прыйшоў час для эканамічнага папулізму.

У сферы гандлю ёсць таварныя групы, якія прыносяць асноўны прыбытак. Яны забяспечваюць рэнтабельную працу  ўсяго прадпрыемства. Гранічныя нацэнкі ў тым ліку і на такую групу тавараў прывядуць да закрыцця гандлёвых аб’ектаў, кажа эксперт. 

Будзе большае збядненне і беспрацоўе: эксперты пра новае рэгуляванне цэн
В этом здании не хватает учебников по экономике / Еврорадио

Абмежаванне нацэнак, каб гандаль не жыраваў, кажа пра тое, што ва ўрадзе не разумеюць ці робяць выгляд, што не разумеюць, як працуе гэтая сфера, адзначае кіраўнік праекта “Кошт Урада” Уладзімір Кавалкін.

Нацэнка можа быць розная на рознага роду тавары. Напрыклад, на хлеб, малако яна можа быць мінімальная. Пры гэтым максімальная на эксклюзіўную каву або гарбату. Яна можа быць і 300 адсоткаў, і 400. Проста таму, што абарачальнасць гэтага тавару такая, што пры іншай нацэнцы зарабіць на гандлі ім немагчыма.

Трэба ўраду і Лукашэнку чытаць першыя старонкі падручніка па эканоміцы прадпрыемства і гандлі і не займацца глупствам. Можна абмежаваць нацэнку, але не будуць прадаваць і вырабляць пэўныя тавары проста таму, што гэта эканамічна немэтазгодна.

Прагназаваць, што будзе з цэнамі далей, складана.

Усё залежыць ад палітычных рашэнняў, а не эканамічных. З эканамічнага пункту гледжання гэта будзе выклікаць дэфіцыт на фоне інфляцыі. Замест таго каб гандляваць у страту, прадпрымальнікі, гандлёвыя прадпрыемствы будуць скарачаць асартымент тавараў. Альбо замяняць іх на тавары больш нізкай якасці.

Якія палітычныя рашэнні будуць прымацца ў сувязі з гэтым усім, прадбачыць немагчыма. Мы абсалютна не ведаем, як яны прымаюцца, — робіць выснову Уладзімір Кавалкін. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі