Крыміналкі беларусам, каб адцягнуць ад войскаў РФ? Што не так са спыненнем цэн

Закручванне гаек у Беларусі выйшла на новы абсурдны ўзровень / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Закручванне гаек у Беларусі выйшла на новы абсурдны ўзровень / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Татальная забарона на рост цэн і крымінальныя справы за яе парушэнне — проста фарс, які разыграў Лукашэнка, каб адцягнуць увагу беларусаў і запалохаць бізнес, мяркуюць эксперты. Інакш чаму ён не скарыстаўся такой "эфектыўнай мерай" раней?

"Прыбегшы з поля", 6 кастрычніка Лукашэнка забараніў рост цэн. 10 кастрычніка ўжо заявіў, што "галоўнае — не забарона на рост цэн. Галоўнае — выпрацоўка сістэмы кантролю. А да выпрацоўкі гэтай сістэмы (гэта ўсяго толькі некалькі дзён), так, цэны расці не павінны". Калі забарона на рост цэн — не галоўнае, навошта яна патрэбная "на некалькі дзён" і чаму беларусаў караюць крыміналкамі за парушэнні?
 

"Справядлівыя цэны толькі ў галаве ў чыноўнікаў"

Уголовки белорусам, чтобы отвлечь от войск России? Что не так с борьбой с ценами
Ад запалохвання вытворцаў і прадаўцоў людзі толькі пацярпяць / onliner.by

У дырэктыве Лукашэнкі №10 "Аб недапушчальнасці росту цэн" прапісана, што да 20 кастрычніка ўрад павінен прыняць пастанову, якая будзе кантраляваць цэнаўтварэнне. Магчыма, "некалькі дзён" спынення цэн працягнуцца да гэтага часу. А потым запрацуе новы "справядлівы" кантроль. Аднак ніякіх "справядлівых" цэн у эканоміцы не існуе, падкрэслівае старшы навуковы супрацоўнік BEROC Леў Львоўскі. Выходзіць, беларусаў, якія падвысілі цэны насуперак дырэктыве, караюць турмой ні за што.

— "Справядлівыя" цэны існуюць толькі ў галаве ў чыноўнікаў, адарваных ад рэальнасці. Калі сур'ёзна лічыць, што магчыма абмежаваць рост цэн і гэта не прывядзе ні да якіх негатыўных наступстваў, то ўзнікае філасофскае пытанне: а чаму Лукашэнка не абмежаваў рост цэн паўгода таму? Ці год таму?

Уголовки белорусам, чтобы отвлечь от войск России? Что не так с борьбой с ценами
Расійская вайсковая тэхніка ў Беларусі / Міністэрства абароны

Забарона і далейшая адмена замарозкі цэн больш падобная да спектакля, лічыць навуковы супрацоўнік BEROC Алег Мазаль.

— Каб адцягнуць увагу людзей ад паўторнага ўводу расійскіх войскаў у Беларусь і магчымага ўцягвання Беларусі ў вайну з Украінай. Інакш гэтыя нязграбныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі растлумачыць складана.

Уголовки белорусам, чтобы отвлечь от войск России? Что не так с борьбой с ценами
Наталля Качанава — работнік шырокага профілю / Витебские вести

Яшчэ адна дзіўнасць барацьбы з цэнамі — адбор людзей, якія павінны прапанаваць новую сістэму рэгулявання. Рабочая група будзе на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Таксама туды ўвойдуць старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік КДК Васіль Герасімаў, старшыня Белстата Іна Мядзведзева і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Пры гэтым у групу не трапіла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якое павінна назіраць за рынкам. Або Нацыянальны банк, які адказвае за інфляцыю.

На думку Алега Мазаля, склад камісіі паказвае, што прыняцце распараджэння па кантролі за цэнамі больш падобна да PR-акцыі.

— Тое, што можа зрабіць гэтая камісія, гэта прапанаваць увядзенне той самай камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў Беларусі. Магчыма, у рамках мабілізацыі эканомікі, таму што асноўнага органа, які рэалізуе функцыі нагляду за рынкам — МАРГ, — у складзе камісіі няма.

Пры такой камандзе на рынкавыя меры па барацьбе з інфляцыяй разлічваць не выпадае. Як варыянт, камісія будзе дазваляць тым ці іншым цэнам расці, як гэта і адбывалася, адзначае Леў Львоўскі.

— Тут ёсць важны момант. Да гэтага МАРГ рэгуляваў толькі цэны на "ключавыя сацыяльныя тавары". Заганы рэгулявання — занадта павольныя дазволы на падняцці цэн — вытворцы і рытэйлеры кампенсавалі рознымі хітрыкамі накшталт таго ж разразання курыцы напалову. Цяпер жа чыноўнікі збіраюцца кантраляваць наогул усе цэны. Для гэтага неабходны велізарныя інстытуты з дзясяткамі тысяч супрацоўнікаў. Нешта падобнае было ў інстытутах Дзяржплана СССР. І пры гэтым СССР усё роўна цярпеў ад хранічнага дэфіцыту тавараў першай неабходнасці, — робіць выснову Леў Львоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі