Генпракуратура паведаміла пра затрыманне за павышэнне цаны ў краме ў Баранавічах

У Беларусі чарговая хваля арыштаў, цяпер — за цэны ў крамах / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Беларусі чарговая хваля арыштаў, цяпер — за цэны ў крамах / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Баранавічах затрымалі намесніка дырэктара харчовай крамы. Крымінальную справу распачалі за "неабгрунтаванае павышэнне цаны", артыкул — "злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам" (ч. 2 арт. 424 КК), паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Сцвярджаецца, што намеснік дырэктара 7 кастрычніка павысіў на 13% цану на адзін з прадуктаў. Пры гэтым дакладна ведаў пра загад Аляксандра Лукашэнкі спыніць рост коштаў з 6 кастрычніка. 

У чацвер прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову аб увядзенні ў Беларусі мараторыя на павышэнне коштаў і тарыфаў на ўнутраным рынку. Урад аператыўна адрэагаваў на загад Лукашэнкі з 6 кастрычніка забараніць рост коштаў. МАРГ заявіла аб "татальным кантролі коштаў", а Камітэт дзяржаўнага кантроля анансаваў "маштабныя праверкі коштаў у гандлёвых аб'ектах" і прыгразіў парушальнікам крымінальнымі справамі. Аляксандр Лукашэнка падпісаў дырэктыву "Аб недапушчальнасці росту коштаў", у якой таксама згадваюцца крымінальныя справы. Першую распачалі ў Лідзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі