У Беларусі пачынаюцца маштабныя праверкі коштаў у гандлёвых аб'ектах
Парушальнікам пагражаюць "самымі жорсткімі мерамі рэагавання" / pixabay.com
У Беларусі пачынаюцца маштабныя праверкі коштаў у гандлёвых аб'ектах. Іх анансаваў Камітэт дзяржаўнага кантроля, які адрэагаваў на загад Аляксандра Лукашэнкі з 6 кастрычніка забараніць рост коштаў.
Як піша @kgk_oficial, "маштабныя маніторынгі па праверцы коштаў" пачынаюцца ў чацвер. Кантралёры заяўляюць, што збіраюць інфармацыю "з усіх гандлёвых аб'ектаў" краіны. КДК нагадвае, што "цэны з сённяшняга дня не павінны павышацца".
У пятніцу стартуюць "маштабныя кантрольныя мерапрыемствы". КДК будзе іх праводзіць "з іншымі кантралюючымі органамі". Адзначаецца, што гаворка ідзе "пра ўсе пазіцыі харчовых і нехарчовых групаў тавараў".
Камітэт дзяржкантроля пагражае парушальнікам "самымі жорсткімі мерамі рэагавання", аж да распачацця крымінальных спраў.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю заявіла аб "татальным кантролі коштаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.