Новая сістэма рэгулявання цэн закране больш за 90% тавараў у Беларусі

У МАРГ распавялі, якія цэны будуць рэгуляваць / Еўрарадыё
У МАРГ распавялі, якія цэны будуць рэгуляваць / Еўрарадыё

Новая сістэма рэгулявання цэн у Бедарусі закране больш за 90% тавараў. Такую лічбу назваў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні Саўмін падпісаў пастанову пра новую сістэму рэгулявання цэн.

"Сутнасць дакумента — стоп некантралюемаму росту цэн, то бок выбудаваная сістэма рэгулявання цаны па ўсім ланцужку ад вытворцы да прылаўка",перадае БЕЛТА словы Багданава.

Міністр паведаміў, што рэгуляванне цэн закранае 370 таварных груп — гэта больш за 90% тавараў, якія купляюць беларусы.

"За выключэннем лекаў, паліва, алкаголю, тытуню. Гэтыя тавары рэгулююцца іншымі нарматыўна-прававымі актамі, і сюды іх уключаць не было ніякага сэнсу", — дадае міністр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі