БФСС прапануе адмяніць у Беларусі чэмпіянат Еўропы на трэку
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці хоча перанесці з Беларусі чэмпіянат Еўропы на трэку. Яго правядзенне запланаванае на 23-27 чэрвеня ў Мінску.
З гэтай прапановай БФСС звярнуўся ў Міжнародную федэрацыю веласпорту.
"Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае сваю глыбокую заклапочанасць з нагоды правядзення чэмпіянату Еўропы на трэку ў Беларусі. Правядзенне такога турніру можна разглядаць не толькі як неадпаведнасць рашэнню МАК, але таксама як пагроза іміджу і рэпутацыя веласпорту", — гаворыцца ў звароце, які цытуе Tribuna.com.
На думку аўтараў ліста, правядзенне турніру пагражае небяспекай спартоўцам, заўзятарам, афіцыйным асобам і валанцёрам.
Яны згадваюць пра перанос чэмпіянату свету па хакеі. Гэтаму рашэнню папярэднічала мноства заяваў з боку палітыкаў, спартоўцаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
Як вядома, праз палітычную сітуацыю з Беларусі быў перанесены чэмпіянат свету па хакеі, а таксама чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і. Акрамя таго МАК ужыў бестэрміновыя санкцыі супраць НАК Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.