У Брэсце за ўдзел у пратэстах 2020-га асудзілі яшчэ 5 чалавек

Падчас пратэстаў у Брэсце ў жніўні 2020-га

Падчас пратэстаў у Брэсце ў жніўні 2020-га / binkl.by

У Брэсце за ўдзел у пратэстах 2020-га (за "арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак") асудзілі яшчэ 5 чалавек. Справу разглядаў суд Ленінскага раёна. Суддзя Андрэй Грушко прызначыў пратэстоўцам ад года да двух гадоў калоніі: Дзянісу Андрашчуку, Мікалаю Пратасевічу і Раману Парфёнаву — па 1 годзе і 6 месяцаў калоніі, Ганне Васілюк — год калоніі, палітвязню Генадзю Васілюку — паўтара года калоніі, а з улікам ранейшага тэрміну (яшчэ не адбытага) канчаткова 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў лютым 57-гадовага Васілюка асудзілі на паўтара года калоніі праз тры "класы" ў "Аднакласніках" (за "паклёп на Лукашэнку"). Ганна Васілюк — яго жонка.

Гэта ўжо восьмая група пратэстоўцаў, асуджаная ў Брэсце за вулічную акцыю 10 жніўня 2020-га. Папярэдні прысуд быў агучаны некалькі дзён таму, калі былі асуджаны 11 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі